06/3/11 22:26 • Грамадства
У Віцебску на падворку Цэнтра народных рамёстваў і мастацтваў “Дзвіна” спалілі пудзіла Масленіцы. Так прайшоў апошні кульмінацыйны дзень масленічнага або сырнага тыдня. Ад панядзелка ў праваслаўных пачынаецца Вялікі пост.