Будынак клуба металістаў у Віцебску адрамантуюць

Былы будынак клуба металістаў (вул. Энгельса, 2) у Віцебску адрамантуюць і перададуць Беларускаму тэатру “Лялька”, пра гэта паведаміла “Народным навінам Віцебска” крыніца ў аблвыканкаме.
Былы будынак клуба металістаў у Віцебку. Від з Успенскай горкі. Фота Сержука Серабро

Яскравы ўзор канструктывізму ў архітыктуры, гэты будынак быў пабудаваны па праекце А. Васільева ў 1929 годзе як клуб металістаў, глядзельная зала якога была разлічаная на 500 чалавек. Падчас акупацыі ён знаходзіўся на тэрыторыі гета. Будынак ацалеў падчас баёў за Віцебск у 1944 годзе, што бачна на фота, і тут, пасля вяртання з эвакуацыі? размясціўся тэатр імя Якуба Коласа.

Від Віцебска ў 1944 годзе

З 1959 па 2006 гады ў будынку былога клуба металістаў працаваў дом культуры Чыгуначнага раёна Віцебска. Пасля гэтага будынак быў закінуты і стаяў недагледжаны, нягледзячы на тое, што з’яўляецца гісторыка-культурным помнікам 3-й катэгорыі.

Былы будынак клуба металістаў у Віцебку. Фота Сержука Серабро

Доступ у закінутыя памяшканні не быў надзейна перакрыты, і ў помніку архітэктуры атабарыліся валацугі. У выніку іх жыццядзейнасці будынак некалькі разоў гарэў, асабліва моцна пацярпеў ад агню верхні паверх.

Былы будынак клуба металістаў у Віцебку. Фота Сержука Серабро

На цяперашні момант будынак знаходзіцца ў гаротным стане. Рамонт і перадача “Ляльцы” дапамогуць уратаваць адзін з нешматлікіх узораў савецкай архітэктура 20-30-х гадоў у Віцебку. Аднак, калі пачнуцца працы, пакуль невядома.

Былы будынак клуба металістаў у Віцебку. Фота Сержука Серабро

Былы будынак клуба металістаў у Віцебку. Фота Сержука Серабро

Былы будынак клуба металістаў у Віцебку. Фота Сержука Серабро

Былы будынак клуба металістаў у Віцебку. Фота Сержука Серабро

Былы будынак клуба металістаў у Віцебку. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ