А. Лукашэнка будзе праводзіць “Славянскі базар у Віцебску” нават без расіян і украінцаў
Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” будзе праводзіцца і развівацца, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 сакавіка на сустрэчы з кіраўнікамі шэрагу расійскіх СМІ. “Мы будзем яго праводзіць, нават калі расіяне з украінцамі сюды не прыедуць. Гэта наш галоўны фестываль”, – цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.
Аляксандр Лукашэнка папрасіў расійскіх журналістаў: “Давайце па-сапраўднаму пакажам на ТБ Беларусі, Расіі і Украіны “Славянскі базар”, і тады яшчэ больш людзей сюды прыедзе. Многія імкнуцца паглядзець і паслухаць зорак, але хацелася б, каб ехалі на адкрыццё новых маладых выканаўцаў. Хачу, каб і новыя асобы з’яўляліся на сцэне праз наш фестываль”.