Віцебск прыме чэмпіянат свету і Еўропы па гіравым спорце

У новай віцебскай школе №46 у мікрараёне Білева з 1 па 3 красавіка пройдзе чэмпіянат свету і Еўропы па гіравым спорце па версіі Міжнароднай канфедэрацыі майстроў гіравога спорту (МКМГС). Спаборніцтвы збяруць больш за 300 спартсменаў з 23 краін. Прыедуць нават рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса. Гіры будуць падымаць і прадстаўніцы прыгожага полу (на памост выйдуць 50 жанчын, самай малодшай удзельніцы спаборніцтваў 11 гадоў, а самай старэйшай – 75 гадоў).

Спартсмены розных вагавых і ўзроставых катэгорый будуць падымаць гіры рознай вагі. У праграму чэмпіянату, акрамя традыцыйных штуршка, рыўка і штуршка доўгім цыклам, увайшлі гіравыя мнагабор’і, марафон, мужчынская, жаночая і змешаныя эстафеты, спрынт і паўспрынт, сілавое жангліраванне. У асобную намінацыю вылучаны "адвольны спосаб узняцця гір".

Цікава, што пасля таго, як чэмпіянат скончыцца, усе спартыўныя снарады (больш 80 гір рознай вагі) падараць СШ №46 і яшчэ двум навучальным установам, а таксама выхаванцам папраўчай установы для непаўналетніх.

Паводле БелТА.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ