Наперадзе паўфінал
Дзвюх чвэрцьфінальных сустрэч было дастаткова для “Лакаматыва-КІС”, каб вырашыць пытанне дальнейшага ўдзела ў паўфінальнай серыі. У гэтую сераду віцябляне на выяздзе ў першым чвэрцьфінальным матчы перамаглі гомельскі “Сож” (71:68). І ад ? фінала плэй-оф за чэмпіёнскі тытул віцебскі клуб ужо аддзяляла адна перамога. Субота стала вырашальным днём для нашых землякоў.
У гэты дзень сабралася практычна поўная зала гледачоў, якія прыйшлі падтрымаць віцебскіх баскетбалістаў. Гул спартовых дудак, бой барабана – усё гэта панавала ў віцебскім Цэнтральным спартыўным комплексе падчас гульні “чыгуначнікаў” з гамяльчанамі. І падапечныя Руслана Байдакова не падвялі мясцовых аматараў баскетбола, радуючы выніковай гульнёй. Каманды пакінулі паркет на вялікі перапынак пры ліку (57:29).
Прызнаюся шчыра, гледзячы на статыстыку першага матча, чакаў ад гульні большай інтрыгі і хвалявання за родны клуб. Аднак мае скептычныя прагнозы не апраўдаліся. І ад гульні атрымаў толькі адну асалоду.
У апошніх двух чвэрцях госці спрабавалі навязаць сваю гульню і ўратаваць сваё ўтапічнае становішча. Але “Лока” здолеў захаваць бездакорнае лідарства і завяршыў паядынак з трохзначнымі лічбамі (101:68). Хочацца сказаць дзякуй трэнерскаму штабу і баскетбалістам “Лакаматыва-КІС” за выдатны спартовы дзень. Толькі наперад!