Сяргея Каваленку нечакана адпусьцілі з-пад арышту
Віцебскі апазыцыянэр паведаміў, што яго адпусьцілі з ізалятара часовага ўтрыманьня, дзе ён мусіў дабыць 12 сутак арышту. Сам ён мяркуе, што да гэтага прычыніліся ягоная галадоўка і шэраг скаргаў у пракуратуру.
8 красавіка міліцэйскі канвой даставіў актывіста ў ізалятар часовага ўтрыманьня пасьля выпіскі са шпіталя, дзе Каваленка лекаваўся ў кардыялягічным аддзяленьні.
“Літаральна на ганку ў кагосьці зь міліцыянтаў зазваніў мабільны тэлефон, і пасьля непрацяглай размовы мне заявілі, што я вольны да таго часу, пакуль будуць разабраныя мае скаргі ў пракуратуру. Я мяркую, паўплывалі яшчэ і мае галадоўкі пратэсту, абвешчаныя пасьлядоўна 25 сакавіка і 1 красавіка”, — паведаміў “Свабодзе” віцебскі актывіст КХП БНФ.
Пакуль Сяргей Каваленка галадоўку спыняе. Але не выключае, што зноў абвесьціць яе ў тым выпадку, калі яму ўсё ж прыйдзецца даседжваць апошні арышт.
Спадар Каваленка адгаладаваў больш за 10 сутак, пратэстуючы супраць несправядлівых, на ягоную думку, затрыманьняў і арыштаў. Першы арышт ён адбыў з 25-га сакавіка па 1 красавіка — актывіста пакаралі за тое, што выйшаў у цэнтар Віцебску з трыма бел-чырвона-белымі сьцягамі. Усе гэтыя сем дзён ён адгаладаваў, а потым абвясьціў і наступную галадоўку — калі яго затрымалі на выхадзе з ІЧУ і далі яшчэ 15 сутак арышту.
Крымінальна-выканаўчая інспэкцыя зноў накіравала Сяргея Каваленку ў ізалятар часовага ўтрыманьня за парушэньне рэжыму: актывіст адбывае так званую “хатнюю хімію” — тры гады абмежаваньня волі “ўмоўна” — пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы. Парушэньнем была прызнана акцыя са сьцягамі напярэдадні Дня Волі, але Каваленку дагэтуль ня выдалі пастанову на апошні арышт. Падчас гэтага апошняга арышту ён трапіў у шпіталь, бо далі сябе знаць наступствы шматдзённага галадаваньня.
Актывіст напісаў у пракуратуру некалькі скаргаў з прычыны беспадстаўнага, як ён лічыць, зьняволеньня. Скаргу на імя пракурора Віцебскай вобласьці з патрабаваньнем спыніць перасьлед Сяргея Каваленкі напісаў і віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда.
Паводле вынікаў разбору будзе прынята рашэньне, ці законным было апошняе затрыманьне і ці вернецца Сяргей Каваленка ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
Чытайце яшчэ
16 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
9/красавік/2011 у 13:47
А если я на елку залезу с флажком, то тоже героем стану, и про меня в газетах писать будут????? Может хватит писать про этого идиота, лучше напишите как поиски детей идут..
9/красавік/2011 у 17:12 1
Vasia Rogov пісаў:
Вы и вправду не понимаете, что такое флаг, знамя, символ, герб?
Что они означают, зачем их цепляют, вешают в самых видных, заметных местах?
Если вы об этом не подозреваете, то не смешно ли кого-то называть идиотом?
9/красавік/2011 у 17:40 2
Vasia Rogov пісаў:
Не доросли ещё. Начните с уборки старого хлама. У вас там кажется “субботник” на носу? Так вперёд и вверх на крышу исполкомов снимать лука-сталинские тряпки. Умеете гадить, так учитесь и прибирать за собой своё колхозное дерьмо.
9/красавік/2011 у 21:21 3
Vasia Rogov пісаў:
Толькі пры ўмове, калі саскочыш уніз. Асабіста прыду з саўком цябе адшкрабаць.
10/красавік/2011 у 8:54 4
я не про флаг писал, а про самого господина Коваленко
10/красавік/2011 у 16:44 5
Слава беларускім героям!
11/красавік/2011 у 0:35 6
@ rezoner:
флаг это замечательно, даже не пугает и бел-чырвона-белы, только позёрство это, экономику чем разовьёте флагом или гербом? или если вывешать по всему городу БНФовские флаги, заставить всех разговаривать на белорусском языке комуто станет жить лучше? или у кого то зарплата вырастет?
11/красавік/2011 у 1:20 7
Ботаник пісаў:
Мне показалось, что Vasia Rogov считает идиотизмом демонстративное вывешивание флага на максимально видном месте.
Причем тут БНФ, под этим флагом страна жила несколько лет. Не смешно ли им нас пугать? :))
Кстати, на самом деле если бы КГБ и разные правоохранители занялись ремонтами в центре Витебска было бы для экономики больше толку,
чем столько сил тратить на безобидных Коваленко и Хамайду.
Все ведь понимают, что это глупое занятие -- “исправить” их, сделать незаметными обывателями невозможно :))
11/красавік/2011 у 8:28 8
@ rezoner:
rezoner пісаў:
Да, но можно попробовать лечить:)
11/красавік/2011 у 21:25 9
Vasia Rogov пісаў:
Скажуць піянеру дзядзі — злазь хлопчык і не бярыся за тое, чаго не разумееш….
11/красавік/2011 у 21:27 10
Ботаник пісаў:
Яшчэ мовай, павагай да гісторыі, ростам свядомасці, каб у двух ёлках ёлупні не блыталіся…
28/Чэрвень/2011 у 19:41 11
Vasia Rogov пісаў:
Падобна ты не Вяся Рогов, а Вася Дубов. Некаторыя “идиоты” на Райхстаг з “флажками” лазілі, а твой колхозный фюрэр з маскалямі зараз святкуе.
28/Чэрвень/2011 у 19:44 12
Ботаник пісаў:
Северный олень не ведае, што гэта не БНФаўскі Сцяг, а беларускі нацыянальны? У деревне Гадюкино кніжак няма?
29/жнівень/2011 у 14:29 13
@ Vasia Rogov:
Ды куды табе, ты з дубу галавой унiз у дзяцiнстве ляснууся.
30/жнівень/2011 у 10:46 14
Дзякуй табе Сяржук, за наш Сьцяг на елцы, за Сцяг на Дзень Волi. Якi прырыгожы наш Сьцяг. Якая прыгожая наша мова. Вось i пабачым цяпер хто пабяжыць за стол перамоу, каб здабыць грошай тнп, недачакаушыся свабоды, усiх не законна асуджаных. Нам не патрэбны грашыма, нам патрэбна РАДЗIМА!
30/жнівень/2011 у 11:06 15
@ Галiна-Лiцьвiнка:
Малайца Галiна! Калi Бела- Чырвона-Белыя Сцягi залунаюць на кожным будынку, калi паусюль загучыць наша Родная Мова, тады анiякiя перамовы не патрэбны. Слава Героям! Слава Нацыi! Жыве Беларусь! Жыве вечна!