Прэзентацыя мультымедыйнага зборніка “Замкі Віцебска: старонкі славутай гісторыі”

21 красавіка ў віцебскай ратушы ў 17:00 адбудзецца прэзентацыя мультымедыйнага зборніка “Замкі Віцебска: старонкі славутай гісторыі”, які выдаецца па выніках конкурса, прайшоўшага зімой 2011 г.
Рэканструкцыя выгляду віцебскіх замкаў Ігара Дурава

У конкурсе прымалі ўдзел маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў. Конкурсная тэматыка была самая разнастайная: архітэктурная эвалюцыя замкаў, іх ваенная гісторыя, прыродна-ландшафтны кантэкст, асобныя элементы забудовы, роля знакамітых постацяў у іх развіцці і г.д. Аўтарам патрэбна было абраць адну тэму і напісаць невялікі артыкул (эсэ, рэфэрат) на 6-10 старонак з абавязковым прыкладаннем бібліяграфіі артыкула.

Тэксты сталі базай мультымедыйнага зборніка. Да конкурсных работ на дыску арганізатары “Замкаў Віцебска” дадалі некалькі відэа-прэзентацый з удзелам экскурсавода Аляксандра Сажына і гісторыкаў ды археолагаў, якія літаральна адкрывалі для грамадства гісторыю віцебскіх замкаў: Таццяны Бубенькі, Леаніда Калядзінскага, Ігара Цішкіна.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ