У ратушы прэзентавалі замкі Віцебска
У Віцебскай ратушы 21 красавіка адбылася прэзентацыя мультымедыйнга зборніка “Замкі Віцебска: старонкі славутай гісторыі”, які быў створаны па выніках аднайменнага моладзевага конкурсу.
Матэрыялам для зборніка сталі дванаццаць тэкстаў чатырнаццаці маладых віцяблян, якія даслалі свае працы на конкурс. Тэмы даследванняў ахоплівалі палітычнае і ваеннае мінулае краю і яго ўплыў на лёс віцебскіх замкаў; архітэктурны і горадабудаўнічы генезіс замкавых тэрыторый; ролі разнастайных асобаў у гісторыі віцебскіх замкаў; побытавыя і штодзённыя ўмовы жыцця на гэтых тэрыторыях; асноўныя заняткі замкавых жыхароў; хронікі знішчэння ўмацаванняў і інш. Акрамя тэкстаў зборнік утрымлівае шэраг відэарэпартажаў з удзелам гісторыкаў і археолагаў, датычных вывучэння замкавага мінулага нашага гораду.
На прэзентацыю ў зале музейнай педагогікі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея сабралася больш за 50 чалавек. Нажаль, з даследчыкаў віцебскай даўніны, якія былі прадстаўленыя на дыску ў інтэрв’ю, рэпартажах і відэаэкскурсіях, падчас прэзентацыі прысутнічаў толькі Ігар Цішкін.
Акрамя удзельнікаў конкурса ганаровыя асобнікі зборніка атрымалі фатографы, відэааператары, дызайнеры – тыя, хто дапамагаў зрабіць “Замкі Віцебска” не толькі якасным па змесце, але і прывабным па форме.
Чытайце яшчэ
3 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
23/красавік/2011 у 5:33
А чаму б не напісаць аб тым дзе можна набыць гэты зборнік?…
23/красавік/2011 у 9:41 1
на прэзентацыі яго раздавалі. Наўрад ці дзе яго мажліва набыць. Хіба толькі здабыць.
23/красавік/2011 у 11:37 2
Только тексты и видео репортажи? А как же обещанный интересный иллюстративный ряд и 3D модель?
Наверное, нужно было бы объявить ещё один конкурс, но уже среди художников.