Віцябляне ўшанавалі памяць ахвяр Чарнобыля супольнай малітвай
Каля 30 жыхароў віцебска ў 18:00 сабраліся на супольную малітву на Успенскай горцы ў Віцебску каб ушанаваць памяць ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Размова з Богам каля крыжа Еўфрасінні Полацкай адбывалася пад пільным наглядам міліцыі. Супрацоўнікаў праваахоўных органаў у цывільным было не менш чым маліўшыхся віцяблян.
Пад час мерапрыемства быў затрыманы незалежны журналіст Уладзіслаў Старавераў. Ён вёў здымкі, калі да яго пыдыйшлі міліцыянты, выхалі камеру і закруцілі рукі. Пры гэтым журналіст упаў на зямлю, але яго падхапілі і павялі ў пастарунак.
Таксама сёння не дазволілі правесці пікет Барысу Хамайдзе. Праўда яго не затрымлівалі — самага вядомага віцебскага апазіцыянера міліцыянты настойліва папрасілі згарнуць плакат і пакінуць яго ўлюбёнае месца каля сіняга дома. У адваротным выпадку спадару Хамайдзе пагражала паездка ў РАУС.