Журналіста Уладзіслава Стараверава будуць судзіць за непадпарадкаванне міліцыі
Віцебскага незалежнага журналіста Уладзіслава Стараверава, які быў затрыманы 26 красавіка, абвінвачваюць у дробным хуліганстве (артыкул 17.1) і непадпарадкаванні міліцыі (артыкул 23.4). Суд над ім мусіць адбыцца 10 траўня ў 14:30.
Ноч пасля затрымання спадар Старавераў правёў у ізалятары часовага ўтрымання. Сёння раніцай яго адвезлі ў суд, але журналіст запатрабаваў перакладчыка і адваката, таму паседжанне перанеслі.
Уладзіслаў Старавераў таксама паведаміў “Народным навінам Віцебска”, што пры затрыманні яму пашкодзілі аб’ектыў камеры.