Ушанаванне благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ у Мосары

У Рыме 1 мая 2011 года, у Нядзелю Божай Міласэрнасці, адбылася беатыфікацыя Слугі Божага Яна Паўла ІІ, таму і ў в. Мосар Віцебскай дыяцэзіі вернікі праслаўлялі благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. На працягу трох дзён 29 красавіка - 1 мая вернікі ўдзельнічалі ў сустрэчах, якія наблізілі Яго постаць і паглыбілі веды аб Яго Пантыфікаце. Кожны дзень, пасля Святой Імшы і набажэнства каля помніка Яну Паўлу ІІ, мосарскія парафіяне мелі магчымасць паглядзець фільм “Караль — чалавек, які стаў Святым Айцом” італьянскага рэжыссёра Джакомо Бацціано.Ушанаванне благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ у Мосары. Фота Таццяны Ластоўскай

У нядзелю, 1 мая, падчас Урачыстай Літургіі падзякі за беатыфікацыю Вялікага Папы ў Мосары ў прамоўленай гаміліі ксёндз Аляксей, адміністратар парафіі, звярнуў увагу на выключную сувязь Яго Пантыфікату з Найсвяцейшай Паннай Марыяй. Асаблівым чынам, можа і не выпадкова ў першы дзень мая адбылося абвяшчэнне Яна Паўла ІІ благаслаўлёным, бо гэты месяц – прысвечаны Багародзіцы Марыі.

“Дэвізам Пантыфікату Яна Паўла ІІ былі абраныя словы – Totus Tuus – Увесь Твой. Цяжка знайсці словы, каб выразіць захапленне лучнасцю Яго жыцця з Божай Маці. Нават, калі паразважаць над супадзеннямі датаў і лічбаў, звязаных з Яго асобай, то цудоўным чынам бачны след аб’яўленняў Багародзіцы ў Фаціме.

Божая Маці аб’явілася Люцыі, Жасінце і Францішку шэсць разоў у Фаціме (Партугалія) з мая па кастрычнік 1917 года менавіта у 13-ы дзень, кожнага месяца. Лічба 13 – гэта лічба Марыі, звязаная з Фацімай.

Палічым жа суму лічбаў даты смерці Папы (02. 04. 2005): 2+4+2+5=13;
Гадзіна смерці (21: 37): 2+1+3+7=13;
Сума лічбаў даты смерці і гадзіны смерці дае лічбу Пантыфікату, г. зн. 26 (Два разы 13);
Памёр Святы Айцец у 13 тыдзень года ў 13 суботу месяца;
Пакушэнне на Папу адбылося як раз 13 мая, у дзень, а нават і ў гадзіну першага аб’яўлення ў Фаціме;
Ян Павел ІІ меў 85 гадоў, менавіта 8+5=13;
Дата пахавання (08. 04. у 10:00): 8+4+1=13;
Апошняя публічная сустрэча адбылася 30. 03. 2005: 3+3+2+5=13;
Святы Айцец пражыў роўна 31000 дзён, а, калі перавярнуць лічбу, не лічачы нуля, то атрымліваем 13;
Нарадзіўся 18. 05. 1920: сума 1+8+5+1+9+2=26 (Два разы 13);
Пантыфікат трываў 26 гадоў і 5 месяцаў: 2+6+5=13, ці 9301 дзень: 9+3+1=13;
Выбраны Пантыфікам, калі меў 58 гадоў: 5+8=13;
Нават і сястра Люцыя памерла ў сімвалічную дату 13. 02. 2005, сума лічбаў якой складае 13;
А калі скласці лічбы даты абрання Папай (16. 10. 1978): 1+6+1+1+9+7+8=33, то атрымліваем гады жыцця Самаго Езуса Хрыста.

Гэта цуд Божай ласкі і дабрыні! Божы цуд у асобе благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ – нашага сучасніка, Вялікага чалавека ў гісторыі Касцёла і свету!

Божая Маці Марыя чувае над светам і выпрошвае Божую Міласэрнасць, заклікае нас да навяртання і малітвы на Ружанцы. Фацімскае Пасланне так актуальнае ў нашым жыцці і праз заступніцтва благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, які даверыў жыццё Яе апецы, складаем падзяку Усемагутнаму і Найвышэйшаму Богу і нашай Нябеснай Маці – Марыі!” – зазначыў душпастыр.

Слугу Божага Папу Яна Паўла II ужо пры жыцці людзі лічылі святым – "Santo Subito". Ён вёў Хрыстовы Касцёл да Бога, а зараз ужо з неба пакіруе нашымі “крокамі” на шляху да Збаўлення!!! Дзякуем Пану Богу!

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ