Дзяржаўную мяжу Беларусі ахоўваюць конныя памежнікі

На заставе "Савейкі" ў раёне возера Асвейскае ў Верхнядзвінскім раёне на мяжы з Латвіяй напярэдадні прайшла незвычайная ўрачыстая цырымонія – да аховы дзяржаўнай мяжы тут прыступіў першы конны нарад Полацкага пагранічнага атрада.

Як паведамлялася раней, Дзяржпагранкамітэт пачаў эксперымент, у адпаведнасці з якім на прыгранічных тэрыторыях, дзе знаходзяцца вядомыя гістарычныя і экалагічныя аб'екты, ахова мяжы будзе весціся ў тым ліку і коннымі нарадамі. Рашэнне аб адраджэнні традыцыі патрулявання мяжы на конях было прынята Дзяржпагранкамітэтам у пачатку 2011 года. Эксперымент будзе праходзіць на працягу двух гадоў. Удзел у ім прымаюць па адной заставе на участках Гродзенскай пагрангрупы і Полацкага пагранатрада.

На заставе "Савейкі" абсталявана стайня. Памежнікаў на працягу некалькіх месяцаў вучылі верхавой яздзе ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі і ў коннаспартыўнай школе, якая працуе ў сельгаспрадпрыемстве "Асвейскае". Кандыдатаў у конны нарад адбіралі з ліку прызыўнікоў з сяла і тых, у каго ёсць ветэрынарная або заатэхнічная адукацыя.

Паводле БелТА.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ