У Астроўне або Кукавячыне можа з’явіцца музейны комплекс, прысвечаны вайне 1812 года
У Віцебскай вобласці плануецца стварыць музейны комплекс, прысвечаны Айчыннай вайне 1812 года. Месцам размяшчэння новай установы могуць Астроўна ў Бешанковіцкім раёне, дзе ўжо ёсць мемарыяльны аб'ект, звязаны з вайной 1812 года, або мястэчка Кукавячына пад Віцебскам.
Музейны комплекс будзе ўключаць капліцу ў памяць аб загінуўшых воінах, мемарыяльныя дошкі, пляцоўкі для правядзення гістарычных рэканструкцый. Акрамя таго, віцебскія спецыялісты з навуковых і навучальных устаноў, музейных устаноў і турфірмаў прапрацоўваюць магчымасць стварэння гісторыка-турыстычных маршрутаў па месцах бітваў вайны 1812 года, якія адбыліся на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Адзін з іх можа праходзіць праз Віцебск, Бешанковічы, Астроўна, Кукавячына, Полацк.
Паводле БелТА.