Вялікая ўборка на Юр’евай горцы

Сёння актывісты суполкі “БОЛЬШОЕ и ДОБРОЕ Сообщество БлагоДарных Людей. Мусора.Больше.Нет. Ни в голове, ни на улице. Витебск” правялі чарговую ўборку смецця на Юр’евай горцы.
Вялікая ўборка на Юр’евай горцы. Фота Сержука Серабро

Удзел у акцыі прынялі сем чалавек, якія назбіралі 28 мяхоў смецця ёмістасцю 120-160 літраў. Мяхі былі дастаўленыя да падножжа ўзвышанасці, дзе іх могуць забраць камунальныя службы.

Вялікая ўборка на Юр’евай горцы. Фота Сержука Серабро

Мінулая ўборка на Юр’евай горцы адбылася 15 траўня, у межах сямі ўборак ў розных месцах Віцебска. Як бачым, за гэты час жыхары нашага горад паспелі грунтоўна насвіннячыць.

Вялікая ўборка на Юр’евай горцы. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ