Фотафакт: У Віцебску знеслі канструктывісцкі будынак 1930-х гадоў
Былы будынак малаказавода, пабудаваны ў Віцебску ў 1930 ці 1931 годзе ў стылі канструктывізму, разбурылі.
Будынак размяшчаўся ў пачатку вуліцы Белабародава (побач з домам №2). Ён ужо шмат гадоў стаяў занядбаны, а колькі часу таму быў замаскіраваны зялёнай сеткай.
Па некаторых звестках на месцы ўзору віцебскага канструктывізма пабудуюць пентхаўз. Іншыя крыніцы паведамляюць, што тут можа з’явіцца новы адміністрацыйны будынак.