Галоўны рэдактар ННВ затрыманы на плошчы Перамогі
Сёння на плошчы Перамогі у Віцебску затрыманы галоўны рэдактар сайту Народныя Навіны Віцебска Сяржук Серабро.
Журналіст меў намер сфатаграфаваць, як праходзіць ў Віцебску так званая “рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”. Супрацоўнікі міліцыі забралі Сяргея Серабро ў пастарунак яшчэ да пачатку акцыі. Таксама ўвагу міліцыянтаў прыцягнулі і другія грамадзяне, якія фатаграфавалі гуляючых на плошчы людзей.
Сёння ў сем гадзін вечара на плошчы Перамогі сабралося каля двухсот віцебчукоў. Сярод іх былі актывісты мясцовага дэмакратычнага руху.