На плошчы Перамогі ў Віцебску адбудзецца рэпетыцыя Дня горада
На прадпрыемствы і ў арганізацыі Віцебска разасланы факс з загадам прыняць удзел у рэпетыцыі святкаванняў Дня горада ў сераду 22 чэрвеня на плошчы Перамогі побач з домам №8 па Маскоўскім праспекце.
Раней планавалася, што рэпетыцыя ўрачыстасцяў пройдзе на іншай частцы плошчы — каля манумента ўвыглядзе трох штыкоў і адбудзецца толькі ў пятніцу.
Нагадаем, што што ў Беларусі з’явіўся новы модны трэнд — па сярэдах у 19:00 людзі выходзяць гуляць на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў. 15 чэрвеня ў Віцебску на плошчы Перамогі сабралася каля 200 чалавек. Прыблізна 20 чалавек былі затрыманыя міліцыяй “па падазрэнню ў здзяйсненні злачынства”, але адпушчаныя пасля апытання ў Кастрычніцкім РАУС.