У Віцебску адбылася вечарына-рэквіем “Дзень да пачатку вайны”
21 чэрвеня ў віцебскім музеі імя Шмырова адбылася вечарына-рэквіем “Дзень да пачатку вайны”. Самадзейныя калектывы і клуб гістарычнай рэканструкцыі “Таварышы па зброі” пад акампанемент аркестра музычнай вучэльні зрабілі інцэніроўку апошняга мірнага дня ў Віцебску летам 1941 года.