Кавярня “Князь Альгерд” з’явілася ў Віцебску
Летняя кавярня “Князь Альгерд” з’явілася ў Віцебску. Павільён пабудавалі насупраць Уваскрасенскай царквы, на тым месцы, дзе некалі была гасцініца “Брозі”.
Кавярня належыць РУВП “Віцебскхлебпрам”. На жаль, кавалачак шыначкі дзікага япрука, або ласіныя губы ў падсалоджаным воцаце, ці халодныя пірагі з гусінай пячонкай, як і надзвычайныя штонікі з маслам, або хаця б бліны з мачанкаю тут паспрабаваць не атрымаецца. Замест страў, якія елі князь Альгерд і нашыя продкі, тут самы звычайны асартымет.