Рэпетыцыя 3 ліпеня: самаходная Брэсцкая крэпасць і палонныя немцы на вуліцах Віцебска
На плошчы Перамогі ў Віцебску прайшла рэпетыцыя святочных урачастасцяў, якія адбудуцца 3 ліпеня.
Мерапрыемства пачне выступ зводнага вайскова аркестра і пазаштатнай роты ганаровай варты 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады. Аркестр будзе выконваць маршы, у тым ліку — на беларускай мове, а дэсантнікі вырабляць эквілібрыстычныя штукі з карабінамі СКС.
Следам, пад знакамітыя мелодыі Германіі 1930-х, на плошчу выедзе самаходны макет Брэсцкай крэпасці. Адбудзецца скарацечная сутычка паміж савецкімі памежнікамі і нямецка-фашысцкімі захопнікамі, пасля чаго ўдзельнікі сутычкі пракавыляюць следам за крэпасцю міма трыбун.
Наступнымі гледачы ўбачаць вызваліцеляў Віцебска, чыю калону ўзначаляць аўтамабілі ГАЗ-67 і БРДМ. За імі конна на калёсах з гумавымі коламі і літымі алюміневымі дыскамі ў родны горад будуць вяртацца мірныя жыхары. Побач два чырвонаармейцы будуць гнаць тлустага палоннага немца. Да ваеннагапалоннага, відаць, з мэтай пусціць яго на скваркі, час ад часу будзе спрабаваць дабрацца “бежанка” — вядомая актрыса тэатра імя Якуба Коласа Раіса Грыбовіч.
Дзіцячае выступленне, сімвалізуячае памяць пра герояў-вызваліцеляў завершыць шоу 3 ліпеня. Самыя малодшыя ўдзельніцы выступлення паднясуць старшыні аблвыканкама Аляксандру Косінцу кветкі, за што адтрымаюць з губернатарскіх рук кошыкі з цукеркамі.
Між іншым блогер chudentsov выклаў у сваім Жывым журнале копіі разнарадак, у якіх прадпрыемтвам Кастрычніцкага раёна Віцебска загадваецца вывесці на святкаванне 3 ліпеня пэўную колькасць людзей.