Віцебск. Плошча Перамогі. 19:00
Віцябляне 3 ліпеня таксама выйшлі на вячэрнюю пагулянку, але іх было значна менш, чым у папярэднюю сераду.
Падобна што жыхары Віцебска акзаліся кансерватарамі і для вячэрніх мацыёнаў аддаюць перавагу сярэдам, а не нядзелям. На плошчы Перамогі сёння ў 19:00 было трохі болей за 100 чалавек.
Плошча была акрыжаная турнікетамі з кантрольна-прапуснымі пунктамі, але пускалі на яе каго заўгодна. Міліцыя паводзіла сябе надзвычай карэктна. Адзінае, што здзівіла гуляючых — два назіральнікі з рацыямі на даху вуглавога дома вуліц Леніна і Жасткова.
А палове на восьмую народ пачаў разыходзіцца. Невялікая група каля десяці чалавек перад сыходам наладзіла апладысменты.
Пазней у ціўцеры з’явілася інфармацыя, што каля 100 чалавек прайшлі з апладысментамі ад плошчы Перамогі да Успенскага сабора. Затрыманы ніхто не быў.