Візітацыя ў Дзеркаўшчыне
3 ліпеня ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат Віцебскай дыяцэзіі) адбылася біскупская візітацыя. Парафію наведаў пастыр дыяцэзіі біскуп Уладзіслаў Блін.
Гасцінныя парафіяне сустрэлі яго на парозе святыні з хлебам і соллю. Пасля ўрачыстага прывітання адбылася св. Імша, падчас якой маладыя вернікі прынялі з рук біскупа Уладзіслава сакрамэнт бежмавання.
У гаміліі наступнік апосталаў заахвоціў прысутную моладзь будаваць сваё жыццё па евангельскіх прынцыпах. Ён таксама нагадаў пра Панну Марыю, якая сваім жыццём паказала вернасць Божым запаветам.
Пасля ўрачыстай св. Імшы адбыўся святочны канцэрт. Усю праграму падрыхтавалі дзеці і моладзь дзеркаўшчынскай парафіі пад кіраўніцтвам спадарыні арганісткі.
Пробашч парафіі кс. Віталь Галец падзякаваў вернікам за клопат аб парафіі і за падрыхтоўку да візітацыі. Пасля абеда адбылося паседжанне касцёльнага суда Віцебскай дыяцэзіі. На ім быў зацверджаны новы склад суддзяў і раздзеленыя паміж прысутнымі святарамі іншыя судовыя функцыі.
Такім чынам біскуп Уладзіслаў Блін даверыў адпаведныя судовыя абавязкі наступным святарам:
Афіцыял - кс. Віталь Галец
Віцэафіцыял - кс. Павел Самсонаў
Суддзя - кс. Валерый Орсік
Суддзя - кс. Мечыслаў Янчышын
Суддзя - кс. Алег Півавар
Абаронца сужэнскага саюза - кс. Віктар Місевіч
Суддзя і прамотар справядлівасці - кс. Ігнат Санюта
Натарыюс - кс. Аляксей Асон
Абноўлены склад касцёльнага суда пачне сваю працу з восені бягучага году.