У Віцебску ў чарговы раз разыграюць “Кубак губернатара”

Як і папярэднія лядовыя сезоны, сёлетні для віцебскіх аматараў хакея пачнецца з традацыйнага турніра на “Кубак старшыні Віцебскага аблвыканкама”.

На гэты раз у спаборніцтве бяруць удзел хакейныя клубы “Віцебск”, “Хімік-СКА” (Наваполацк), ХК “Магілёў” і смаленскі “Славуціч”, які з’явіўся на свет ў мінулым годзе і выступае ў расійскай першай лізе.

Два апошнія гады Кубак кіраўніка вобласці заваёўваў “Віцебск”. Ці пацвердзяць “мядзведзі” ў гэтым розыгрышы статус мацнейшых? Адказ на гэтае пытанне мясцовыя аматары хакея атрымаюць праз не такі ўжо вялікі час.

Прапануем вашай увазе каляндар турніра:

11 жніўня
15:00 “Славуціч”– “Магілёў”
17:30 Адкрыццё спаборніцтва
18:30 “Віцебск” – “Хімік-СКА”

12 жніўня
15:00 “Хімік-СКА” – “Магілёў”
18:30 “Віцебск”– “Славуціч”

13 жніўня
14:00 “Славуціч”– “Хімік-СКА”
17:30 “Віцебск”– “Магілёў”

14 жніўня
12:00 Гульня за 3-е месца
15:30 Фінал
17:30 Закрыццё турніра

Меткі: ,

Чытайце яшчэ