Народные новости Витебска

Дзень незалежнасці на Крапівенскім полі

27 ліпеня група патрыётаў адзначыла Дзень прыняцця Дэкларацыі пра дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь на полі ў сутоку рэчкі Крапівенкі з Дняпром, дзе штогод адбываецца святкаванне ўгодкаў Аршанскай бітвы 1514 года.

Была добраўпарадкаваная тэрыторыя вакол памятнага камня і ўмацаваны нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. На будучыню было створана адмысловае прыстасаванне для ўмацавання сцяга. Таксама добраўпарадкавалі пляцоўку вакол памятнага крыжа з бел-чырвона-белай стужкай.