У верасні ў Сянно збіраюцца адкрыць помнік у гонар бітвы, якая адбылася пад гэтым населеным пунктам 6 ліпеня 1941 года і якую некаторыя гісторыкі лічаць самым буйным танкавым боем ХХ стагоддзя.
Помнік будзе ўяўляць сабой танк ИС-3, які паставяць на пастамент. Баявую машыну прадставіла Міністэрства абароны Беларусі. Цікава толькі, што цяжкія савецкія танкі ИС-3 (гэта абрэвіятура азначае «Иосиф Сталин») былі запушчаны ў вытворчасць напрыканцы Вялікай Айчыннай вайны і таму не паспелі прыняць у ёй удзел. Напэўна, было б больш рэалістычна, калі б подзвіг танкістаў увекавечыў той жа Т-34.
Зараз сенненцы збіраюць сродкі, неабходныя для таго, каб добраўпарадкаваць месца мемарыялу. Для гэтага трэба каля 150 мільёнаў рублёў. Мясцовыя ўлады адкрылі спецыяльны разліковы рахунак, грошы на які могуць пералічыць усе жадаючыя.
Пра бітву пад Сянно ў свой час пісаў знакаміты віцебскі журналіст Сяргей Буткевіч. У сваім артыкуле “Танки горели, как свечки” ён прыводзіць ліст, які атрымаў ад дырэктара музея «Хатынь і Курган Славы» Анатоля Белага. Факты, прыведзеныя ў гэтым лісце, гавораць аб тым, што танкавае сражэнне пад Сянно было не толькі самым буйным у гісторыі Вялікай Айчыннай, але і падчас Другой сустветнай вайны, і ўсіх войн ХХ стагоддзя: “В шеститомной «Истории Великой Отечественной войны Советского Союза 1941-1945 гг. (т. 2, 1961 г., с. 40) сообщается, что 6 июля 1941 года войска 20-й армии, которой командовал тогда генерал-лейтенант П.А.Курочкин, предприняли контрудар из района Орши по войскам 3-й танковой группы (по нашей классификации – армии) немцев. В контрударе участвовали 7-й и 5-й танковые корпуса, которые имели около 1 тысячи танков. Примерно столько же машин имела и 3-я танковая группа противника. Вот и выходит, что с обеих сторон в сражении участвовало около 2 тысяч танков – вдвое больше, чем под Прохоровкой. В той же книге сказано, что «в жестоких боях наши механизированные корпуса нанесли врагу большие потери и отбросили его на 30-40 км в сторону Лепеля”.
Гэта жорсткае танкавае супрацьстаянне адбылося за 2 гады да бітвы пад Прохараўкай, аб якой ува ўсіх падручніках гісторыі і мемуарах расказваецца як аб самай буйной з ужываннем бронетанкавых сіл. Аднак, як падаюць традыцыйныя савецкія крыніцы, у гэтай паядынку паміж часткамі германскай і савецкай армій у ходзе абарончай фазы Курскай бітвы (адбыўся 12 ліпеня 1943 года ў раёне станцыі Прохараўка на тэрыторыі саўгаса “Кастрычніцкі” Белгарадскай вобласці), удзельнічала каля 1500 танкаў: парадку 800 – з савецкай і 700 – з германскага боку. У некаторых выпадках паказваецца некалькі меншая лічба – 1200.