Віцебская міліцыя палічыла ахову апазіцыйнага мітынга немэтазгоднай
Хрыстафор Жэляпаў не пакідае надзеі правесці мітынг у падтрымку асуджаных за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года. Аднак чарговы раз ён атрымаў забарону на правядзенне масавага мерапрыемства.
Мінулы раз міліцыя і хуткая дапамога спасылаліся на занятасць персанала. Цяпер УУС Віцебскага аблвыканкама прыслала больш прамы і прастадушны адказ — спадар Папко палічыў немэтазгодным ахоўваць апазіцыйны мітынг з-за запланаванай спартова-забаўляльнай праграмы для жыхароў інтэрнатаў прадпрыемстваў і арганізацый Чыгуначнага раёна Віцебска.
Ну, а паколькі спадару Жэляпаву чарговы раз не ўдалося заключыць дамовы на абслугоўванне масавага мерапрыемтсва, адміністрацыя раёна чарговы раз адмовіла яму ў правядзенні мітынга.