Народные новости Витебска

На вуліцы Праўды ў Віцебску з-пад асфальту б’е крыніца

У Віцебску з-пад асфальту на вуліцы Праўды выбіваецца крынічка. Ручаінка бяжыць каля 40 метраў па праезжай частцы і ўпадае ў бліжэйшую ліўнёвую каналізацыю.

Новы выток вады з’явіўся на вуліцы Праўды паміж вуліцамі 2-й і 3-й Клінічнымі недалёка ад прыпынку грамадскага транспарта. Прыроднага ён паходжання або штучнага — рэдакцыі невядома.