Загінуўшых у авіякатастрофе беларусаў пахаваюць у Мінску

Развітанне з загінуўшымі ў авіякатастрофе пад Яраслаўлем беларусамі пройдзе ў Мінску ў бліжэйшыя выходныя, паведамляе прэс-служба Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь.

Былы капітан нацыянальнай зборнай Беларусі Руслан Салей будзе пахаваны на Маскоўскіх могілках. Развітанне з хакеістам пройдзе 10 верасня, з 13.00 да 15.00 на крытым катку ў сталічным парку Горкага. Пахаванне адбудзецца ў другой палове дня.

Развітацца з Сяргеем Астапчуком можна будзе ў нядзелю, 11 верасня, з 13.00 да 15.00 па адрасе: вуліца Альшэўскага, 12, рытуальн зал №1. Пасля паніхіды адбудзецца пахаванне на Каладзішчанскіх могілках пад Мінскам.

Сям’я Мікалая Крываносава пажадала, каб развітанне з ім праходзіла ў іх дома. Усе жадаючыя развітацца з трэнерам могуць зрабіць гэта ў нядзелю, 11 верасня, з 10.00 да 12.30 па адрасе: вуліца Піянерская, д.3, кв. 34. Мікалай будзе пахаваны на Кальварыйскіх могілках.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ