ФК “Віцебск” на мяжы зоны вылета
Нічыя з “Шахцёрам” была б не самым горшым варыянтам для футбольнага клуба “Віцебск”, калі б ягоны бліжэйшы праследавацель – брэсцкае “Дынама” – не перамагло “Днепр”.
Не сказаць, што наша футбольная дружына ўчора на сваім полі глядзелася добра ці дрэнна. Маглі перамагчы і прайграць. Ад пачатку матча госці вельмі актыўна выкарыстоўвалі левы фланг, і іхнія падачы ў цэнтр штрафной месцячаў неслі рэальную пагрозу. У адным з такіх момантаў сваю каманду выратаваў капітан гаспадароў Аляксей Белавусаў – ён кінуўся пад мяч каля лініі варот, пасля таго, як па іх з адзінаццаціметровай кропкі ўдарыў супернік. Падчас другога навеса мясцовая абарона не перашкодзіла Зміцеру Камароўскаму спакойна прабіць галавой у створ варот. Юрый Васіцін, хоць і дацягнуўся да мяча, але выцягнуць яго не змог (0:1).
Бліжэй да сярэдзіны першага тайма падапечныя Аляксандра Сінкаўца пачалі падціскаць гасцей да сваіх варот. Нечаканым ударам на 30-й хвіліне метраў з 30-ці Ігар Слесарчук зраўніўвае лік. На галявой хвалі нашы землякі загулялі больш востра, але даціснуць “Шахцёр” не атрымалася.
Другая палова сустрэчы праходзіла пад тэрытарыяльным пераўзыходжаннем “гарнякоў”.
Да небяспечных момантаў справа дайшла толькі напрыканцы гульні, калі салігорцы з апошніх высілкаў намагаліся вырваць перамогу. Віцябчане агрызнуліся толькі раз, калі Ігар Слесарчук моцным дальнім ударам прабіў пад перакладзіну, але варатар “Шахцёра” Юрый Цыгалка перавёў мяч на вуглавы.
Цяперака наша дружына займае 10-ты радок з 27-ю ачкамі. За ёй “Нёман” з 24-ма ачкамі. Замыкае табліцу з 21-м ачком “Днепр”.