У Віцебску ўпершыню праходзіць форум людзей старэйшага пакалення
У Віцебску 28 верасня ўпершыню праходзіць форум людзей старэйшага пакалення. Мерапрыемства прымеркавана да Дня пажылых людзей, які адзначаецца 1 кастрычніка. Месцам збору сталых людзей стаў раённы Дом культуры ў аграгарадку Ноўка.
У форуме ўдзльнічае каля 250 чалавек – прадстаўнікі раённых і гарадскіх выканкамаў, саветаў ветэранаў, арганізацый Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, супрацоўнікі сістэмы сацыяльнай абароны, аховы здароўя, удзельнікі ініцыятыўных груп і клубаў пажылых людзей.
Удзельнікі форуму абмяркоўваюць пытанні старэння насельніцтва, захавання здароўя сталых людзей, магчымасці іх актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства. Гасцямі мерапрыемства сталі прадстаўнікі Пскоўскай арганізацыі Чырвонага Крыжа (Расія).
Катэгорыя людзей пажылога ўзросту складае 24% насельніцтва Віцебскай вобласці.
Паводле БелТА