Народные новости Витебска

У Віцебску пройдуць матчы Кубка Беларусі па баскетболе

У гэтую пятніцу стартуе розыгрыш Кубка Беларусі па баскетболе сярод мужчынскіх каманд. У ім бяруць удзел восем каманд. Па традыцыі дружыны падзелены на групы. У першы квартэт уваходзяць "Мінск-2006", "Гродна-93", БГУІР і "Мінск-2006"-2. Матчы паміж гэтымі калектывамі пройдуць у сталіцы. Наш горад збярэ другую чацвёрку баскетбольных каманд.

Акрамя мясцовага клуба – "Лакаматыва-КіС”, у групу “В” уваходзяць "Асіповічы", "Гродна-93"-2 і полацкае "Дынама”. Сустрэчы паміж імі пройдуць у Віцебскім спартовым комплексе.

Расклад гульняў:

7 кастрычніка, пятніца
16.30 “Асіповічы” – “Гродна-93”-2
18.30 “Лакаматыў-КіС” – “Дынама” (Полацк)

8 кастрычніка, субота
12.00 “Асіповічы” –“Дынама” (Полацк)
14.00 “Лакаматыў-КіС” – “Гродна-93”-2

9 кастрычніка, нядзеля
11.00 “Гродна-93”-2- “Дынама” (Полацк)
13.00 “Лакаматыў-КіС” –“Асіповічы”

Уваход вольны.

Каманды, якія зоймуць першыя два месцы ў сваіх падгрупах, выйдуць у фінал чатырох. Паўфінальныя гульні запланаваныя на 10 снежня.