Больш пяцідзесяці адсоткаў віцяблян не ведаюць, што такое адпачынак
Варыянт адказу “Што такое адпачынак?” стаў самым папулярным у апытанні “Дзе вы сёлета адпачывалі?”, якое “Народныя навіны Віцебска” праводзілі цягам двух месяцаў.
Не ведаюць, што такое адпачынак 54% чытачоў нашага сайта, такі адказ выбралі 485 чалавек. Яшчэ 23% наведнікаў (205 чалавек) адпачывалі на лецішчах, баронячы ўраджай бульбы ад каларадскіх жукоў.
Толькі 23% апытаных змаглі дазволіць сабе адпачынак на замежных курортах. Прычым 12% (107) выбралі “бліжняе замежжа” — Аўтаномную Рэспубліку Крым, а 6% (55 чалавек) адпачывалі ў Еўропе.
Беларускія санаторыі апынуліся на перадапошнім месцы — усяго 3% нашых чытачоў, або 26 чалавек, аддалі перавагу адпачынку на айчыннай прыродзе. Менш набраў толькі паслярэвалюцыйны Егіпет — 2% (22 чалавекі).
Дзе вы сёлета адпачывалі/адпачываеце/адпачнеце?
- Што такое адпачынак? (54%, Галасоў: 485)
- На лецішчы: рабіў генацыд каларадскаму жуку! (23%, Галасоў: 205)
- У Крыме: а горилка - це горилка! (12%, Галасоў: 107)
- У Францыі: Куршавель наша ўсё! (6%, Галасоў: 55)
- У беларускім санаторыі: карміў родных камароў! (3%, Галасоў: 26)
- У Ягіпце: вывучаў досвед сеткавых рэвалюцый! (2%, Галасоў: 22)
Усяго галасоў: 900