З трох магчымых ачкоў толькі адно

У хакеі бывае па-рознаму. Саступаючы ў тры шайбы, можна перамагчы. А можна і прайграць, калі вядзешь у ліку ў некалькі шайб.

Учора ў віцебскім Палацы спорту сышліся лядовыя дружыны “Віцебск” і “Магілёў”. Каманды аднолькавага узроўню. Адрознівае іх турнірнае становішча. Магіляўчане – у ліку васьмі мацнейшых, а “мядзведзі” замыкаюць турнірную табліцу.

Першыя дваццаць хвілін гульні былі за “мязведзямі” – 2:1. У наступным адрэзку для віцяблян усё складалася так, што лепей не прыдумаеш. Аляксандр Абакунчык аформіў хет-трык. Дзве шайбы ён закінуў ў большасці. На табло – 5:2. Гуляць застаецца хвілін трыццаць. Думаю, нашы закінуць яшчэ, як мінімум, шайбы дзве. Але засумнявацца ў паспяховым завяршэнні баталіі прышлося яшчэ ў канцы другога перыяду, калі мясцовыя абаронцы дазволілі Андрэю Царагародцаву без усякіх перашкод абыграць на пятачку варатара і двойчы кінуць. Першы яго кідок прышоўся ў штангу, другі – у мэту.

Бліжэй да сярэдзіны апошняга перыяда магіляўчане двойчы запалілі чырвонае святло за брамай Артура Лук’янава (5:5). Добрыя шанцы вырваць перамогу ў гасцей упусціў Андрэй Арлюк, выйшаўшы на спатканне з брамнікам “Магілёва”. Антон Елісеенка таксама не рэалізаваў свой выхад адзін у нуль. Усё вырашылася ў серыі пасляматчавых кідкоў, дзе мацнейшымі былі магіляўчане (5:6).

Гэты паядынак па развіццю падзей у асноўны час падобны на сустрэчу першага круга паміж гэтымі камандамі ў Магілёве. Толькі ў тым матчы віцябляне саступалі 6:3 і перавялі гульню ў овертайм. Як і зараз, тады ўсё скончылася пасляматчавымі кідкамі і перамогай каманды з берагоў Дняпра.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ