ХК “Віцебск” зрушыўся з месца

Нечаканай, але заслужанай перамогай віцебскія хакеісты завяршылі другі круг нацыянальнага першынства па хакею. У сябе дома “мядзведзі” абыгралі салігорскі “Шахцёр”.

Самае цікавае і жаданае для мясцовых аматараў разгарнулася ў апошнім перыядзе, які дружыны пачалі пры ліку 1:1. Чакалася, што солігорцы ў заключныя дваццаць хвілін сустрэчы прыбавяць у хуткасці і будуць даціскаць віцяблян, каб увесці тры ачкі.

Але ўсё пайшло па-іншаму. Гульня праходзіла на сустрэчных курсах. Любая з каманд магла дабівацца поспеху. Але больш выніковымі былі нашы хлопцы – яны тройчы прабілі Міхаіла Шыбанава. Вывеў наперад свой клуб Дзяніс Лабашоў, які дакладным кідком рэалізаваў свой выхад адзін у нуль. Замацаў лідэрства “мядзведзей” Данііл Арлоў. Чацвёртая шайба ў варотах “кратоў” пабывала пасля падстаўленай клюшкі Паўлам Волчакам, якому асісціраваў Андрэй Арлюк (4:1). Госці ж адказалі адной шайбай.

Не падводзіў віцебскую дружыну ў адказных момантах на апошнім рубяжы Андрэй Петухоў – за што і быў прызнаны адным з лепшых гульцоў у сустрэчы. Гэтая перамога дазволіла “Віцебску” зрабіць невялічкі крок наперад – з 11-га на 10-е месца.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ