У Лынтупах на гародзе выраслі цыгарэты і салярка

17 лістапада смаргонскія памежнікі разам з супрацоўнікамі Глыбоцкага міжраённага аддзела дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК знайшлі на гародзе мясцовай жыхаркі 2,5 т дызельнага паліва і 1350 пачкаў цыгарэт.

Цыгарэты і салярку прыхаваў “да лепшых часоў” на сядзібе лынтупчанкі яе зяць. Ён патлумачыў, што зрабіў запасы на выпадак будучага падаражання гэтых тавараў.

Такое тлумачэнне, аднак, клапатліваму зяцю не дапамагло. Як паведамляе прэс-цэнтр Дзяржаўнага памежнага камітэта, ураджай цыгарэт сабралі супрацоўнікі ДФР, а паліва перададзенае на Пастаўскую мытню.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ