Чарговую паразу ў родных сценах пацярпелі віцебскія гандбалісткі. На гэты раз верх над “Ганнай” узяла “Вікторыя-Бярэсце”.
Гэты матч прайшоў бескампрамісна. Госці з Брэста са старта сустрэчы надзейна завалодалі ініцыятывай і захавалі яе да канца.
Падчас перапынку яшчэ жыла невялікая надзея, што віцяблянкі пазбегнуць паразы. На табло былі не такія ўжо і жахлівыя лічбы – віцебскую каманду аддзелялі ад суперніц сем мячоў. Але жаданне перамогі зямлячкам не матэрыялізавалася. Брэстчанкі ў другім тайме не далі гаспадыням пляцоўкі ніякага шанца нават мінімальна прыблізіцца да сябе і ўпэўнена перамаглі (23:29).
Пасля першага круга чэмпіяната краіны падапечныя Уладзіміра Наганава займаюць шосты радок. Калі віцяблянкі разлічваюць на нейкія медалі ў гэтым спаборніцтве, то ў наступным крузе ім давядзецца выкладацца напоўніцу, каб завяршыць першы этап у чацвёрцы мацнейшых.