Побач з тройкай лепшых
Вікторыяй над лунінецкай дружынай “Базар” віцебская каманда па міні-футболе “ВітЭн” (“Віцебскэнерга”) на сваёй пляцоўцы завяршыла чарговы тур нацыянальнага першынства.
У першым тайме куды больш агрэсіўнымі і ўпартымі ў атацы глядзеліся супернікі нашай каманды. Але дабіцца поспеху яны так і не здолелі. Віцябляне пры ўсёй іх асцярожнасці двойчы прабілі варатара гасцей.
Зусім па-іншаму прайшоў другі перыяд гульні, які пачаўся з прэсінга лунінецкага клуба. Ён двойчы мусіў забіваць, але ў сваіх межах надзейна здейнічаў варатар месцячаў Вячаслаў Шчэрбачэня. Далей гульня цалкам належала “ВітЭну”, хоць аднойчы ён і прапусціў. Але гэта не трагедыя пры агульным ліку матча (7:1).
Пасля 11-га тура чэмпіяната Беларусі па міні-футболе віцяблян ад трэцяга радка, які займае гомельскі клуб “Беларуская чыгунка”, аддзяляе 2 ачкі.