Віцебскія хакеісты завяршылі серыю хатніх гульняў. Перад учорашняй сустрэчай з “Гомелем” “мядзведзі” пацярпелі паразы ад “Брэста”, “Юнацтва” і “Металурга”.
На працягу першых двух перыядаў крыху лепей глядзеліся госці. Гуляючы ў большасці, на 16-й хвіліне матча яны адкрылі лік. Разумна абараняючыся, “рысі” не дазвалялі гаспадарам пляцоўкі ўсур’ёз турбаваць свайго брамніка. Апошняя чвэрць прайшла нашмат цікавей. “Віцебск” часцей заглядваў да гасцей, напружваючы іх варатара. За 13 секунд да фінальнай сірэны ў барацьбе на пятачку “Гомеля” Андрэй Арлюк зраўнівае лік.
Пераможца баталіі вызначыўся ў серыі пасляматчавых кідкоў, дзе “Віцебск” пераўзышоў гамяльчан (2:1). У гэтым матчы прайшлі абкатку навабранцы бела-сініх – абаронца Дзяніс Грыбко і нападаючыя Аляксандр Кобус і Павел Сцяпанаў.
Перамога нашых хлопцаў падарыла заўзятарам добры настрой. Мінакі чулі ад груп маладзёнаў, якія вярталіся з гульні, ўзрушаныя крыкі: “Віцебск”, “Лук’янаў!”, “Когда мы едины, мы непобедимы».