Падарунак на Новы год – сваімі рукамі
Любы жадаючы жыхар Віцебска з 2 па 24 снежня зможа авалодаць прыёмамі вырабу крэатыўных сувеніраў да Новага года і Калядаў. Зрабіць віншавальныя паштоўкі, керамічныя падсвечнікі, ёлачныя цацкі і каралі, упрыгожванні і сувеніры з саломы і лазы, а таксама арыгінальна аформіць падарунак вас навучаць майстры, якія працуюць у культурна-гістарычным комплексе «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна».
Яны дадуць майстар-класы па скрапбукінгу (выраб і афармленне сямейных або іншых фотаальбомаў, паштовак), кераміцы, пэчворку, саломапляценні і лозапляценні. Але трэба мець на ўвазе, што заняткі платныя. Кошт аднаго майстар-класа – 20 тысяч рублёў (аднак сюды ўжо ўключаны кошт неабходных для вырабу сувеніру матэрыялаў). Каб прыйсці на майстар-клас, трэба папярэдне запісацца па тэлефоне 37-00-62.
Расклад майстар-класаў:
Па кераміцы (падсвечнік, каралі, ёлачныя цацкі) – 2 снежня (17.00), 3 снежня (14.00);
Па лозапляценні (дэкаратыўная ялінка) – 4 і 11 снежня (14.00);
Па саломапляценні (саламяныя ёлачныя ўпрыгажэнні) – 10 і 17 снежня (14.00);
Па шыцці і вышыўцы (падарункавыя мяшэчкі і навагодні боцік) – 18 і 24 снежня (14.00);
Па скрапбукінгу (навагодняя паштоўка) – 9 і 16 снежня (17.00).
[cf]alldtp[/cf]