У Віцебску будзе працаваць участак для галасавання на выбарах у Дзярждуму Расіі
У Віцебску 4 снежня, калі ў Расіі пройдуць выбары ў Дзяржаўную думу, будзе адкрыты участак для галавання. Ён будзе размешчаны ў будынку гарадскога цэнтра культуры (вуліца Маякоўскага, 1). Інфармацыя пра гэта з’явілася на афішных тумбах горада ад імя Цэнтрвыбаркама Расійскай Федэрацыі.
Яшчэ пяць участкаў для выбаршчыкаў будуць працаваць у Мінску і ў астатніх абласных цэнтрах Беларусі. Галасаванне будзе праходзіць у нядзелю з 8 да 20 гадзін па беларускім часе. Пры сабе неабходна мець пашпарт грамадзяніна Расіі або дакумент, які яго замяняе.