Пераднавагоднія кошты на прадукты харчавання ў Віцебску
Снежаньскія кошты на прадукты харчавання “ННВ” вывучалі ў краме “Веста” №150 на праспекце Будаўнікоў, 1а, якая больш вядома ў народзе пад назвай “кругласутачная”.
Значна падаражэлі малочныя прадукты – малако, кефір, смятана, сыр. Звычайнага таннага тварагу ў дзяржаўных гандлёвых кропках па-ранейшаму няма, хоць губернатар і абяцаў вярнуць яго ў крамы. З малаком робіцца ўвогуле нешта непадуладнае логіцы. Пакет віцебскага “Вкусного” (нават не літр, а 900 мл) 3,6% тлустасці каштуе 4 350 рублёў. А літр “Вкусного”, таксама віцебскага, але крыху менш тлустага – 3,5%, чамусьці каштуе ў два разы меней – 2 290 рублёў. І ў першым, і ў другім малацэ няма ніякіх дадаткаў, накшталт вітаміна С, што б уплывала на кошт. Аршанскае малако 3,6% каштуе яшчэ даражэй – 5 090 рублёў.
Гарэлка “За удачу” за тры месяцы падаражэла больш чым на 9 тысяч – з 11 340 рублёў у верасні да 20 500 рублёў у снежні.
Яшчэ кінулася ў вочы, што цэннік вырас нават на звычайную буйную павараную соль.
Але ёсць і прыемныя навіны. Як ні дзіўна, крыху патаннелі курыца і рыба. Знізіліся кошты на бульбу і шэраг вітаміннай смакаты – ківі, лімоны, апельсіны, бананы.
На ўзроўні лістападаўскіх трымаюцца цэны на моркву і цыбулю. Нязначна, але падняліся кошты на белакачанную капусту і буракі.
Нагадаем, што месяц таму мы прыводзілі кошты на асноўныя прадукты ў гіпермаркеце “Карона”, якая на той момант толькі што адчынілася. Сёння мы даем лістападаўскія цэны ў дужках, каб параўнаць іх са снежаньскімі.
Малако (3,5%, 1 л, поліэтыленавы пакет) – 2 290 рублёў (гэткі ж кошт быў і ў лістападзе)
Смятана (26%, 0,4 л) – 6 370 рублёў (6 330 рублёў)
Масла сметанковае (82,5%) – 10 360 рублёў
Сыр “Галандскі” – 41 680 рублёў (34 310 рублёў)
Біятварог, 9% – 4 950 рублёў (звычайны тварог, 10%, 200 г – 2 990 рублёў)
Яйкі С1 – 8 730 рублёў
Алей “Кум” – 18 980 рублёў (16 340 рублёў)
Хлеб “Замковый новый”, 0,84, без упакоўкі – 3940 рублёў
Цукар, 1 кг, у поліэтыленавым пакеце – 6 400 рублёў
Гарбата Tess (чорная, 100 г) – 14 980 рублёў
Кава Nescafe Classic (100 г) – 29 900 рублёў
Курыца (тушка бройлера, 1 кг, фабрыка “Ганна”) – 24 460 рублёў (25 550 рублёў)
Рыба (хек) – 38 670 рублёў (41 900 рублёў)
Рыс (1 кг, апрацаваны парай) – 12 790 рублёў
Грэчка – 16 910 рублёў (1 кг, Расія); 15 440 рублёў (1 кг, Беларусь)
Макароны (“Столичная мельница”, Мінск, 800 г) – 6 850 рублёў
Мука (Віцебск, вышэйшы гатунак, 1 кг) – 3 720 рублёў
Соль “Беларуская” – 1 660 рублёў (1 050 рублёў)
Гарэлка “За удачу”(0,5 л) – 20 500 рублёў (17 020 рублёў – у лістападзе; 15 990 рублёў – у кастрычніку; 11 340 рублёў – у верасні)
Яблыкі – (Беларусь) – 11 220 рублёў
Грушы (Беларусь) – 14 900 рублёў
Бананы – 8 920 рублёў (12 370 рублёў)
Апельсіны – 15 550 рублёў (17 620 рублёў)
Мандарыны – 15 900 рублёў
Лімон – 13 900 рублёў (13 190 рублёў)
Вінаград – не было ў продажы
Ківі – 15 040 рублёў (20 210 рублёў)
Памідоры – не было ў продажы
Агуркі (Іспанія) – 22 300 рублёў
Капуста белакачанная – 1 370 рублёў (960 рублёў)
Капуста пекінская – 9 100 рублёў
Цыбуля – 3 750 рублёў (столькі ж каштавала і ў лістападзе)
Морква – 2 750 рублёў (столькі ж каштавала і ў лістападзе)
Бульба – 1 830 рублёў (2 200 рублёў)
Буракі – 2 200 рублёў (1 930 рублёў)
Часнок – 19 100 рублёў (21 620 рублёў)
Ніжэй – кошты на гародніну і хатнія нарыхтоўкі, якімі гандлявала бабулька на адным з міні-рынкаў горада:
Бульба (вядро 5 л) – 10 000 рублёў
Рэдзька чорная (1 кг) – 2 500 рублёў
Гарбуз (кавалачак на 1 кг) – 2 000 рублёў
Яблыкі сушаныя (літровы слоік) – 5 000 рублёў
Варэнне вішнёвае (0,5 л, без костачак) – 13 000 рублёў
Варэнне вішнёвае (0,5 л, з костачкамі) – 10 000 рублёў
Жэле з чырвонай парэчкі (0,5 л) – 12 000 рублёў
Хрэн і аджыка (200 г) – па 4 000 рублёў
Агуркі марынаваныя (1 л) – 10 000 рублёў
Памідоры марынаваныя (1 л) – 12 000 рублёў
Леча (0,5 л) – 8 000 рублёў
Грыбы салёныя (0,5 л) – 8 000 рублёў
Салянка грыбная (0,5 л) – 7 000 рублёў
Капуста квашаная (0,5 л) – 3 000 рублёў