МГА “Гісторыка” зладзіла вандроўку на Чашніччыну і Бешанковіччыну

Чарговую вандроўку 18 снежня зладзілі ўдзельнікі МГА “Гісторыка”. У гэты раз краязнаўца Мікола Півавар распавядаў пра гістарычныя і архітэктурныя скарбы Чашніцкага і Бешанковіцкага раёнаў.
Экспанаты краязнаўчага музея пры школе ў Іванску. Фота Крысціны Партолінай

Удзельнікі падарожжа пабачылі радзіму Льва Сапегі, палацы Храбтовічаў, Валадковічай, у прамым сэнсе мелі магчымасць дакрануцца да гісторыі ў краязнаўчым музеі, што створаны пры школе ў Іванску беларускім краязнаўцам Віктарам Вільгельмавічам Грыбко.

Яшчэ пабачылі былы “дуб Напалеона” у Бешанковічах, ад якога цяпер застаўся толькі пень… Дрэва нібыта прыйшло ў нягоднасць, захварэла, і мясцовыя ўлады вырашылі яго спілаваць. Хаця насамрэч на ім паявілася толькі маленькая падсохласць, якая лечыцца. Дубу было каля двухсот гадоў. Дарэчы, у Еўропе падобныя дрэвы ахоўваюць, ратуюць спецыяльнымі метадамі.

Таксама група наведала рэшткі сядзібы ў Нізгалаве, парк “Саломінка”, які быў заснаваны Уладзімірам Красавіцкім у вёсцы Дабрыгоры.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ