Народные новости Витебска

“Белая Русь” у Віцебску віншуе пасажыраў грамадскага транспарту

У грамадскім транспарце Віцебска з’явілася ўлётка ад праўладнага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” з навагоднімі віншаваннямі.

Гэтай улёткай Віцебская абласная арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” віншуе жыхароў Віцебска і Віцебскай вобласці з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым. Выраблена яна накладам 120 асобнікаў.

Цікава, што ва ўлётцы змешчана выява нетрадыцыйных для постсавецкай прасторы Дзеда Мароза і Снягуркі, характэрная для позняй паўночнаамерыканскай культуры.