Чалавек года Віцебска-2011
Рэдакцыя “Народных навінаў Віцебска” прапануе інтэрнэт-карыстальнікам вызначыць самую выбітную асобу Віцебска за мінулы 2011 год. Чалавек, які, на ваш погляд, найбольш спрыяў нашаму гораду і пашырэнню яго вядомасці ў свеце, будзе вызначаны анлайн-галасаваннем. Усе кандыдаты некалі фігуравалі ў нашых навінах.
Кацярына Кудашава — мы нават не ведаем яе твара. Жанчына з Кастрамы абяцала віцяблянам цырк з турантонамі, але паказала толькі некалькі пудзеляў і нецвярозых жанглёраў. Скандал быў такі, што трапіў не толькі ў беларускія і расейскія СМІ, але і на BBC.
Эдуард Ідэль — стварыў першы ў Віцебску 3D-кінатэатр. Адкрыццё кінатэатра “3Dевятое царство” ўдалося не з першага разу, ды і раён (асабліва пасля выбухаў у Мінску) быў абраны не зусім удалы, у выніку культурная ўстанова прапрацавала недоўга.
Гарык Аганджанян — бізнэсмэн, які заснаваў у Віцебску бітлз-фестываль “Ob-la-ki, Ob-la-ka”. Хаця не ўсё, што было задумана, удалося, і фестываль скараціўся да аднаго дня, аднак у нашым горадзе выступіў Барыс Грэбеншчыкоў. Фестываль шырока асвятляла музычная прэса СНД.
Андрэй Герашчанка — начальнік аддзела па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска, які быў звольнены за антыбеларускую пазіцыю. Шавіністычныя расейскія выданні неаднарозава пісалі пра так званы пераслед чыноўніка віцебскімі ўладамі.
Як бачым, 2011 год быў не багаты на выбітныя асобы. Віцябляне збольшага змагаліся з крызісам і проста стараліся выжыць. Галасаванне скончыцца 31 студзеня.
Нагадаем, што “Народныя навіны Віцебска” выбіраюць “Чалавека года” ўжо чацвёрты раз. Раней гэтае званне атрымалі: студэнтка ЕГУ Кася Сцяпанава (2010 год), старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец (2009 год), "Міс Беларусь" Вольга Хіжынкова (2008 год).
Хто павінен стаць Чалавекам года Віцебска-2011?
- Гарык Аганджанян (67%, Галасоў: 442)
- Андрэй Герашчанка (14%, Галасоў: 89)
- Кацярына Кудашава (11%, Галасоў: 70)
- Эдуард Ідэль (9%, Галасоў: 59)
Усяго галасоў: 659