Коласаўцы запрашаюць на “Вечар адыграных роляў”
На камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа 23 студзеня пройдзе “Вечар адыграных роляў”, прысвечаны памяці вядомых артыстаў-коласаўцаў.
На вечарыне ўзгадаюць пра заслужанага артыста БССР Баляслава Сяўко, заслужанага работніка культуры БССР Якава Буракова, народных артыстаў Беларусі Іосіфа Матусевіча, Уладзіміра Куляшова, Яніну Глебаўскую і Галіну Маркіну, Фёдара Шмакава і Мікалая Міцкевіча, былога дырэктара тэатра Геральда Асвяцінскага, артыста Сяргея Казлова. У гэтым тэатральным сезоне яны маглі б адзначыць свае юбілеі.
Гледачы ўбачаць ўрыўкі са спектакляў, што ўвайшлі ў залаты фонд драмтэатра: "Улада цемры", "Трыбунал", "Зацюканы апостал", "Званы Вiцебска", "Энергiчныя людзi", "Матухна Кураж i яе дзецi", "Заставайцеся сонцам", "Кастусь Калiноўскi", "Позняе каханне".
Пачатак імпрэзы – а 19-й. Уваход вольны.