У Віцебску пачала працу Калядная музычная акадэмія

У Віцебскай абласной філармоніі 25 студзеня распачаўся канцэртна-адукацыйны праект “Калядная музычная акадэмія”. Мерапрыемствы акадэміі дазволяць юным музыкам Віцебшчыны атрымаць ўрокі і кансультацыі ў вядомых музыкантаў і педагогаў, а таксама пазнаёміцца з шэдэўрамі сусветнай музычнай класікі і музыкай сучаснікаў у іх выкананні.
У Віцебску пачала працу Калядная музычная акадэмія. Фота Сержука Серабро

Праект праходзіць у Віцебску ўжо ў другі раз. Сёлета заняткі ў Каляднай музычнай акадэміі пачаліся з майстар-класаў па фартэпіяна ад выкладчыка Маскоўскай кансерваторыі Дзмітрыя Людскога. Таксама маэстра 26 студзеня дасць канцэрт, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння рускага кампазітара Аляксандра Скрабіна.

У Віцебску пачала працу Калядная музычная акадэмія. Фота Сержука Серабро

Канцэрт адкрыцця ў зале Віцебскай абласной філармоніі пазнаёміў віцяблян з творчасцю маладых і таленавітых піяністаў, студэнтаў музычных ВНУ Беларусі і Расіі — лаўрэата рэспубліканскага конкурсу, пераможцы Дэльфійскіх гульняў, выпускніка віцебскай ДМШ №4, ліцэя пры Беларускай акадэміі музыкі, а цяпер студэнта Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. П. І. Чайкоўскага Андрэя Іванова і лаўрэатаў міжнародных конкурсаў, студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Яўгена Галанава і Артура Сейфулаева.

У Віцебску пачала працу Калядная музычная акадэмія. Фота Сержука Серабро

27 студзеня жыхары Віцебска могуць пазнаёміцца з музыкай еўрапейскага барока, якая будзе выконвацца на старадаўніх музычных інструментах. Старэйшы выкладчык факультэта гістарычнага і сучаснага выканальніцкага мастацтва Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага Аляксей Шаўчэнка (арган, клавесін) і Аляксандр Лістратаў (барочная віяланчэль) выканаюць узоры еўрапейскай музыкі XVI-XVIII стагоддзяў менавіта на тых інструментах, для якіх яе пісалі кампазітары таго часу.

У Віцебску пачала працу Калядная музычная акадэмія. Фота Сержука Серабро

На закрыццё акадэміі ў вялікай зале філармоніі адбудзецца гала-канцэрт удзельнікаў і камернага аркестра Віцебскай абласной філармоніі (мастацкі кіраўнік Уладзімір Бяляўскі). У гэтым канцэрце будзе прадстаўленая віцебскаму слухачу будучая выканальніцкая школа Беларусі — таленавітыя навучэнцы Віцебскага музычнага каледжа імя І.І. Салярцінскага, якія прайшлі майстар-класы ў рамках акадэміі. Слухачоў пазнаёмяць з новай праграмай камернага аркестра, падрыхтаванай адмыслова для Каляднай музычнай акадэміі. Праграму гала-канцэрта складуць творы кампазітараў XIX-XX стагоддзяў.

У Віцебску пачала працу Калядная музычная акадэмія. Фота Сержука Серабро

У Віцебску пачала працу Калядная музычная акадэмія. Фота Сержука Серабро

У Віцебску пачала працу Калядная музычная акадэмія. Фота Сержука Серабро

У Віцебску пачала працу Калядная музычная акадэмія. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ