Да -32 °C у Віцебску ў бліжэйшы тыдзень

Ніжэй мінус трыццаці градусаў можа апусціцца тэмпература ў Віцебску на гэтым тыдні. Захоўваецца малавоблачнае і халоднае надвор'е.
Да -32 °C ў Віцебску ў бліжэйшы тыдзень

Цягам бліжэйшых дзён мароз, які ўсталяваўся на Віцебшчыне на мінулым тыдні, будзе толькі мацнець — Беларусь застаецца пад уплывам арктычнага антыцыклону, паведамляе Рэспубліканскі гідраметэаралагічны цэнтр.

Дзённая тэмпература паветра ў Віцебскай вобласці чакаецца да -15-22°C. Ноччу ж слупок тэрмометра будзе апускацца да -20-27 °C, а пры праясненнях магчымы мароз аж -32 °C.

Атмасферны ціск будзе падаць. Магчымы невялікі снег, часам на дарогах галаледзіца.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ