Чалавекам года Віцебска-2011 стаў Гарык Аганджанян

Галасаванне чытачоў інтэрнэт-газеты “Народныя навіны Віцебска” вызначыла “Чалавека года Віцебска-2011” — ім стаў Гарык Аганджанян.
“Чалавека года Віцебска-2011” — Гарык Аганджанян. Фота Сержука Серабро

У 2011 годзе спадар Аганджанян кінуў выклік “Славянскаму базару”, і ў Віцебску з’явіўся яшчэ адзін музычны фестываль. Бітлз-фестываль “Ob-la-ki, Ob-la-ka”, які прайшоў у нашым горадзе мінулым летам, стаў лагічным працягам іншага праекта Гарыка —бітлз-клуба “Чердачок”, якому ўжо больш за 11 гадоў.

Заслугі Гарыка Аганджаняна ў дзейнасці на карысць Віцебска ацанілі 442 чытачы сайта, што дало яму ў галасаванні 67%. Такога адрыву ад канкурэнтаў яшчэ не было ў гісторыі нашага галасавання, праўда, ў гэтым годзе ўдзельнічалі толькі чатыры намінанты.

Званне “Чалавек года Віцебска” прысуджаецца інтэрнэт-выданнем “Народныя навіны Віцебска” ўжо чацьвёрты раз. У якасці намінантаў вылучаюцца людзі, якія найбольш спрыялі Віцебску або пашырэнню яго вядомасці ў свеце. Раней гэтае званне атрымалі: студэнтка ЕГУ Кася Сцяпанава (2010 год), старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец (2009 год), “Міс Беларусь” Вольга Хіжынкова (2008 год).

Хто павінен стаць Чалавекам года Віцебска-2011?

  • Гарык Аганджанян (67%, Галасоў: 442)
  • Андрэй Герашчанка (14%, Галасоў: 89)
  • Кацярына Кудашава (11%, Галасоў: 70)
  • Эдуард Ідэль (9%, Галасоў: 59)

Усяго галасоў: 659

Loading ... Loading ...
Меткі: ,

Чытайце яшчэ