Галасаванне чытачоў інтэрнэт-газеты “Народныя навіны Віцебска” вызначыла “Чалавека года Віцебска-2011” — ім стаў Гарык Аганджанян.
У 2011 годзе спадар Аганджанян кінуў выклік “Славянскаму базару”, і ў Віцебску з’явіўся яшчэ адзін музычны фестываль. Бітлз-фестываль “Ob-la-ki, Ob-la-ka”, які прайшоў у нашым горадзе мінулым летам, стаў лагічным працягам іншага праекта Гарыка —бітлз-клуба “Чердачок”, якому ўжо больш за 11 гадоў.
Заслугі Гарыка Аганджаняна ў дзейнасці на карысць Віцебска ацанілі 442 чытачы сайта, што дало яму ў галасаванні 67%. Такога адрыву ад канкурэнтаў яшчэ не было ў гісторыі нашага галасавання, праўда, ў гэтым годзе ўдзельнічалі толькі чатыры намінанты.
Званне “Чалавек года Віцебска” прысуджаецца інтэрнэт-выданнем “Народныя навіны Віцебска” ўжо чацьвёрты раз. У якасці намінантаў вылучаюцца людзі, якія найбольш спрыялі Віцебску або пашырэнню яго вядомасці ў свеце. Раней гэтае званне атрымалі: студэнтка ЕГУ Кася Сцяпанава (2010 год), старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец (2009 год), “Міс Беларусь” Вольга Хіжынкова (2008 год).
Хто павінен стаць Чалавекам года Віцебска-2011?
- Гарык Аганджанян (67%, Галасоў: 442)
- Андрэй Герашчанка (14%, Галасоў: 89)
- Кацярына Кудашава (11%, Галасоў: 70)
- Эдуард Ідэль (9%, Галасоў: 59)
Усяго галасоў: 659