Адвакат Сяргея Каваленкі заклапочаны станам яго здароўя

Адвакат Сяргея Каваленкі, які 10 лютага наведаў яго ў СІЗА, заклапочаны станам здароўя віцебскага актывіста, які знаходзіцца ў ізалятары з 19 снежня.
Суд над Сяргеем Каваленкам. Фота Сержука Серабро

Як распавяла “ННВ” жонка спадара Каваленкі, адвакат паведаміў, што галадоўка апазіцыянера была прыпыненая гвалтоўным чынам — яму пачалі ўводзіць ежу праз зонд. Потым Сяргей Каваленка, са словаў начальніка СІЗА, непрацяглы час адзін раз на суткі прымаў ежу. На дадзены момант, паводле адваката, Сяргей цалкам адмовіўся ад ежы.

Таксама адвакат адзначыў, што яго падабаронны знаходзіцца ў крытычным стане яго выгляд выклікаў у абаронцы заклапочанасць і меркаванне, што зыход можа быць трагічным.

Алене Каваленка ўжо сёмы раз адмовілі ў сустрэчы з мужам.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ